Беларусь пацвярджае курс на адкрыты дыялог з краінамі Еўрасаюза

31 марта 2015
Сёння кіраўнік МЗС Уладзімір Макей сустрэўся з групай экспертаў-палітолагаў Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах. Адбыўся шырокі абмен меркаваннямі па пытаннях палітычнага дыялога па лініі Беларусь - Еўрасаюз, удзелу нашай краіны ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства", абмеркаваная сітуацыя ў рэгіёне. Эксперты таксама правялі перамовы з першым намеснікам прэм'ер-міністра Васілём Мацюшэўскім. Былі разгледжаныя пытанні ўдзелу Беларусі ў інтэграцыйных утварэннях на еўразійскай прасторы, узаемадзеяння паміж Еўрасаюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам. Сёння еўрапейскія палітолагі сустрэнуцца і з беларускімі парламентарыямі.