Беларусь падтрымлівае ідэю інтэграцыі ЕАЭС і ШАС

4 ноября 2016

Беларусь падтрымлівае ідэю інтэграцыі Еўразійскага эканамічнага саюза і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым напярэдадні ў Бішкеку заявіў прэм'ер-міністр Беларусі на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што міжнароднае аб'яднанне адзначае сваё 15-годдзе ў няпростых умовах. Таму ўзаемадзеянне ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, як у сферы бяспекі, так і ў эканоміцы, набывае ўсё больш важнае значэнне. Беларусь зацікаўленая ў далейшым пашырэнні партнёрства. Адзін з галоўных прыярытэтаў - вытворчая кааперацыя.

Па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Бішкеку падпісана 9 выніковых дакументаў і сумеснае камюніке.