Беларусь агучыла прыярытэты развіцця ЕАЭС

6 февраля 2015

Агульныя энергетычныя рынкі, сфера паслуг, развіццё экспарту і прамысловай кааперацыі стануць ключавымі пытаннямі ў 2015 годзе ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Пра гэта заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў падмаскоўных Горках. Сустрэча кіраўнікоў урадаў упершыню праходзіць у фармаце ЕАЭС. Беларусь, нагадаем, стала першай краінай - старшынёй у саюзе. Для яго нармальнага функцыянавання, адзначана на сустрэчы, сёлета неабходна прыняць больш як сто нарматыўных дакументаў.

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў адзначыў, што Беларусь чакае ад Еўразійскай эканамічнай камісіі канкрэтных ініцыятыў па дапрацоўцы дагаворна-прававой базы саюза. ЕЭК таксама прапанавана да 1 красавіка накіраваць урадам бакоў канцэпцыю сумесных мерапрыемстваў па развіцці экспарту.