За інтэграцыю - з улікам нацыянальных інтарэсаў. Ключавыя акцэнты сустрэчы ў Палацы Незалежнасці

5 марта 2020
Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіславам Засем. На гэтай пасадзе ён працуе з 1 студзеня. У новым статусе прыехаў дахаты ўпершыню. Гэта магчымасць прайсціся па аргпытаннях АДКБ, а таксама па парадку дня ў агульнай бяспецы і інтэграцыі. 

А. Лукашэнка: інтарэсы Беларусі павінны захоўвацца


Сярод актуальных для АДКБ праграм на гэты год асаблівая ўвага надаецца барацьбе з наркатрафікам. Распрацоўваецца новы праект антынаркатычнай стратэгіі на найбліжэйшыя 5 гадоў. У планах таксама 7 сумесных вучэнняў, сярод якіх і "Непарушнае  братэрства - 2020", якое пройдзе на тэрыторыі Беларусі. Кіраўнікам дзяржаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў хуткім часе трэба вызначыць краіны, якія змогуць атрымаць статусы партнёра і назіральніка пры АДКБ. Па ініцыятыве нашай краіны прынята рашэнне аб юрыдычным афармленні гэтых статусаў у ваенна-палітычным блоку. 

Станіслаў Зась, Генеральны сакратар АДКБ: "Рашэнне прынята, яно ратыфікавана практычна ўсімі дзяржавамі АДКБ, застаўся Таджыкістан, тым не менш яно лічыцца, што ўступіла  ў сілу. Зараз будзе весціся канкрэтная праца з тымі дзяржавамі, якія разглядаюцца як патэнцыяльныя кандыдаты на атрыманне гэтых статусаў. Трэба вызначацца з краінамі і наладжваць канкрэтную працу, фарміраваць пояс добрасуседства вакол нашага ваенна-палітычнага блока".

Стануць вядомыя краіны ў статусах партнёра і назіральніка АДКБ


Закранаючы ў цэлым тэмы міжнароднага супрацоўніцтва, генсак АДКБ станоўча ахарактарызаваў узаемаадносіны са структурамі ААН і АБСЕ. Паводле слоў Станіслава Зася, партнёрскія адносіны складваюцца з СНД і Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва.Плануецца, што саміт АДКБ пройдзе ў Маскве напрыканцы года.