Гэта журналістам падчас брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС нашай краіны Дзмітрый Мірончык. Паводле яго слоў, фармат падтрымання двухбаковых адносін паміж краінамі застанецца ранейшым - на ўзроўні пасольстваў. Гэта аб'ектыўная неабходнасць, абумоўленая цеснымі сувязямі дзясяткаў тысяч людзей, для якіх Ізраіль і Беларусь з'яўляюцца блізкімі і роднымі краінамі.
Сёлета ў студзені Ізраіль прыняў рашэнне закрыць пасольствы ў пяці краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Аднак ужо ў сакавіку прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху афіцыйна паведаміў, што ізраільскае пасольства ў Мінску прадоўжыць сваю работу.













