Беларусь - Інданезія. Перспектывы знешняй палітыкі

25 мая 2015

Беларусь разглядае супрацоўніцтва з Інданезіяй як адзін з прыярытэтных кірункаў знешняй палітыкі. Гэта заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч падчас сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй гэтай краіны. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Інданезіі дынамічна развіваецца, летась тавараабарот паміж краінамі склаў 215 мільёнаў долараў. Але, як падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч, гэта далёка не мяжа. Акрамя развіцця палітычных і парламенцкіх кантактаў, ён звярнуў увагу на такія перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння, як інвестыцыйны, навукова-тэхнічны і гандлёва-эканамічны.

Пачатку перамоў папярэднічала памятнае мерапрыемства. Дэлегацыя з Інданезіі на чале са спікерам Савета рэгіянальных прадстаўнікоў на плошчы Перамогі ўсклала вянок і кветкі да абеліска. Госці ўшанавалі памяць герояў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.