Беларусь адыгрывае сур'ёзную ролю ва ўрэгуляванні міжнародных канфліктаў

31 марта 2017

Такое меркаванне замежных экспертаў трэцяй канферэнцыі па сучасных геапалітычных працэсах. У Мінску сабраліся навукоўцы і аналітыкі з дзясятка краін з усяго свету для дыялогу паміж палітыкамі і гісторыкамі.

Вольфганг Зендэр, кіраўнік рэгіянальнага прадстаўніцтва нямецкага фонду імя Конрада Адэнаўэра ў Вільнюсе: "Мы вельмі рады, што ў гэтай канферэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі не толькі з Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама з Германіі, Нідэрландаў, Азербайджана і Арменіі. Мы павінны супрацоўнічаць. Мы павінны ў рамках гэтага супрацоўніцтва ўзмацніць бяспеку на нашым кантыненце".

Канферэнцыя прадоўжыцца да пятніцы. Пасля гісторыкі Акадэміі навук Беларусі апублікуюць выданне з вынікамі міжнароднага дыялогу.