Беларусь і Венесуэла: курс на ўзаемнае збліжэнне

24 апреля 2014
Міністры замежных спраў Беларусі і Венесуэлы пацвердзілі нязменнасць стратэгічнага курсу на ўзаемнае збліжэнне. Як адзначыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей, на ўзаемаадносіны дзвюх краін не ўплывае кан'юнктура, а мэта агульная - дабрабыт народаў і ўмацаванне патэнцыялаў беларускай дзяржавы і Баліварыянскай Рэспублікі. У сваю чаргу Эліяс Хаўа Мілана адзначыў, што ў венесуэльцаў кожны прыезд у Мінск выклікае добрыя эмоцыі і прымушае ўспомніць пра камандантэ і сяброўства, якое сфарміравалі прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес. Міністры таксама звярнулі ўвагу, што за апошнія 8 гадоў вялізны патэнцыял дзвюх краін перарадзіўся ў рэалізацыю 44 праектаў, якія прынеслі канкрэтны вынік.