Беларусь і Тайланд заключылі пагадненне аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве

16 марта 2016

Прадуктыўныя перамовы. Беларусь і Тайланд заключылі пагадненне аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве. Дакумент быў падпісаны па выніках сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі са старшынёй Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайланда.

Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, Беларусь разглядае Тайланд як перспектыўнага партнёра ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Акрамя таго, старшыня Палаты прадстаўнікоў правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Тайланда. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін - у прыватнасці, развіццё прамысловай кааперацыі і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Таксама Уладзімір Андрэйчанка ўсклаў вянок да манумента Каралю Раме 7-му ў Бангкоку.