Беларусь і ЗША прынялі рашэнне аб аднаўленні дыппрадстаўніцтва на ўзроўні паслоў

17 сентября 2019

Пра гэта сёння заявіў намеснік дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам,  перамовы праходзяць зараз у Палацы Незалежнасці. Кіраўнік дзяржавы станоўча ацаніў цікавасць ЗША да рэгіёна Усходняй Еўропы. Асабліва  апошні час назіраецца актывізацыя кантактаў па лініі Мінск - Вашынгтон, у Беларусь з візітамі прыязджалі высокапастаўленыя чыноўнікі. Краіны супрацоўнічаюць у галінах, дзе інтарэсы супадаюць, і па пытаннях бяспекі. Адноўлены дыялог у ваеннай сферы, па лініі аховы здароўя і сельскай гаспадаркі. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.