Беларусь і Славакія ўмацоўваюць парламенцкія сувязі

21 октября 2019
Сёння ў Мінску дэпутаты абмеркавалі супрацоўніцтва ў заканадаўчай сферы. Цікавасць узаемная: у краінах працуюць інстытуты медыяцыі, права на жыццё атрымалі трацейскія суды. Абмен вопытам дапаможа ўдасканаліць дзеючыя законы. Да таго ж Беларусь развівае лічбавае права, робячы стаўку на ІТ-эканоміку. Міжнародныя практыкі ў гэтай сферы таксама будуць вельмі дарэчы. "Міжпарламенцкі дыялог - платформа для ўмацавання эканамічнага партнёрства", - падкрэслілі бакі. Ён спрыяе развіццю гандлю і рэалізацыі інвестпраектаў паміж краінамі. Гэта адна з ключавых задач у працы парламенцкіх дэлегацый.