Беларусь і Славакія дамовіліся працягваць актыўны дыялог на розных узроўнях

22 июня 2017

Такую заяву зрабіў Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перамоў з Міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Міраславам Лайчакам. Ён адзначыў, што зараз ключавым кірункам узаемадзеяння паміж краінамі з'яўляецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Беларусь і Славакія маюць намер і далей працягваць сумесную працу па актывізацыі ўзаемнага гандлю, спрыяць рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў. У прыватнасці, бакі маюць намер супрацоўнічаць у сферы энергетыкі, фармацэўтыкі, IT, машынабудавання, а таксама ў атамнай галіне. Нагадаем, апошні час краіны правялі шэраг узаемных візітаў на высокім узроўні, што паспрыяла дынамічнаму нарошчванню двухбаковых сувязяў.