Беларусь і Сірыя надаюць вялікае значэнне працягу плённага ўзаемадзеяння

23 июля 2019
Гэта даказаў і візіт у нашу краіну Валіда аль-Муалема - віцэ-прэм'ера і кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Сірыі. Інтэнсіўнасць супрацоўніцтва неабходна аднаўляць, і чарговым крокам да гэтага стане пасяджэнне міжурадавай камісіі ў жніўні ў Дамаску. Працуючы разам, нашы краіны змогуць зрабіць многае, перакананы Валід аль-Муалем.

Валід аль-Муалем, намеснік прэм'ер-міністра - міністр замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі: "І Беларусь, і Сірыя - дзяржавы невялікія. Але, працуючы разам, мы можам зрабіць многае, каб дабрабыт нашых народаў рос. Мы дамовіліся з прадстаўнікамі Беларусі, што ў жніўні пройдзе пасяджэнне міжурадавай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве. Гэта вельмі важны крок, які дапаможа раскрыць патэнцыял і ўмацаваць сяброўства паміж нашымі краінамі".

Якая рэальная сітуацыя ў Сірыі, на якім этапе знаходзіцца беларуска-сірыйскае ўзаемадзеянне і што, акрамя ваеннага супрацьстаяння, уключае ў сябе барацьба з тэрарызмам? Эксклюзіўнае інтэрв'ю кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Сірыі Валіда аль-Муалема ў гэтую нядзелю ў "Галоўным эфіры".