Беларусь і Сербія падпісалі двухбаковыя дакументы аб супрацоўніцтве

12 марта 2013
Таксама Томіслаў Нікаліч уручыў Аляксандру Лукашэнку вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду балканскай дзяржавы - ордэн Рэспублікі Сербія за заслугі ў развіцці і ўмацаванні міралюбівага супрацоўніцтва і дружалюбных адносін. Томіслаў Нікаліч прыбыў у нашу краіну з двухдзённым афіцыйным візітам. Заўтра сербская дэлегацыя сустрэнецца з дзелавымі коламі Беларусі, а таксама наведае шэраг аб'ектаў і прамысловых прадпрыемстваў Мінска.