Беларусь і Санкт-Пецярбург падпісалі праграму супрацоўніцтва на пяць гадоў

8 октября 2016

Беларусь і Санкт-Пецярбург падпісалі праграму супрацоўніцтва на наступныя 5 гадоў. У Мінску прайшла сустрэча ўрадаў нашай краіны і паўночнай сталіцы Расіі. Тут дэлегацыі абмеркавалі будучыя кірункі супрацоўніцтва і сумесныя праекты на 2017-2021 гады. Падчас пасяджэння дасягнута дамоўленасць аб узмацненні кааперацыйных сувязяў Беларусі і Санкт-Пецярбурга і стварэнні сумесных прадпрыемстваў. Як адзначыў прэм'ер міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, праграма складаецца з больш чым паўсотні мерапрыемстваў ва ўсіх галінах.

Наступнае пасяджэнне - дзясятае - пройдзе ў канцы 2017 года. На гэты раз пляцоўкай форуму стане Санкт-Пецярбург.