Беларусь і Румынія сёння правядуць кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў

3 апреля 2015

Бакі абмяркуюць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Будуць разгледжаныя перспектывы развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, уключаючы рэалізацыю ініцыятывы "Усходняе партнёрства". Размова пойдзе таксама аб узаемадзеянні рэгіянальных арганізацый. Бакі абмяняюцца думкамі па актуальных праблемах міжнароднага парадку дня".

Паралельна пройдуць кансультацыі на ўзроўні кіраўнікоў дэпартаментаў па пытаннях шматбаковага супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях.