Беларусь і Расія ўмацоўваюць ваеннае супрацоўніцтва

16 сентября 2020
Cегодня беларускі лідар  сустрэўся з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу.  Размова ішла аб плане сумесных вучэнняў,  якія паказваюць высокую эфектыўнасць у падтрыманні баяздольнасці войскаў. Расійская ваенная дэлегацыя  на чале з кіраўніком абароннага ведамства прыляцела ў Беларусь з рабочым візітам. На гэты год у беларускіх і расійскіх вайскоўцаў было запланавана каля 130 сумесных мерапрыемстваў. З-за пандэміі графік зрушыўся. Пакуль план  выкананы на 30 %.