Беларусь і Расія ўзгаднілі праграму па паглыбленні інтэграцыі Саюзнай дзяржавы

6 сентября 2019

Сёння ў падмаскоўных Горках прайшла сустрэча прэм'ер-міністраў дзвюх краін. Як адзначыў Сяргей Румас,  міністэрствамі эканомікі Беларусі і Расіі  праведзена вялікая работа. Праграма па інтэграцыі ўключае вялікі пакет дарожных карт. Гэта больш за  30 дакументаў, што датычацца практычна ўсіх сфер двухбаковага супрацоўніцтва: крэдытнай і падатковай палітыкі, мытнага рэгулявання, гандлю, пытанняў турызму.

Канчатковая праграма дзеянняў па паглыбленні інтэграцыі Саюзнай дзяржавы павінна быць гатова  да сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, запланаванай на пачатак снежня гэтага года.