Беларусь і Расія маюць намер сфарміраваць адзіную прамысловую палітыку

2 апреля 2018

Беларусь і Расія сёння адзначаюць Дзень яднання народаў. Краіны маюць намер сфарміраваць адзіную прамысловую палітыку. Пра гэта заявіў сёння дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы. У найбліжэйшыя 4 гады, адзначыў Рыгор Рапота, дзяржавы будуць асабліва цесна супрацоўнічаць у навуковай і тэхнічнай сферах. Працягнецца праца і па стварэнні адзінага харчовага рынку. Усе прававыя нормы, неабходныя для вырашэння гэтай задачы, ужо створаны, як і вызначаны рэгламент врашэння спрэчак наконт якасці прадуктаў. Што тычыцца колькасці, у найбліжэйшы час будуць зацверджаны аб'ёмы паставак малочнай прадукцыі да канца года.

Рыгор Рапота, Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі: "Я некалькі разоў ставіў пытанне: таварышы дарагія, давайце мы будзем прымаць баланс лепш калі наогул напярэдадні Новага года. Пакуль гэтую тэндэнцыю зламаць не можам, на жаль. Зараз мы абяцалі і ўзгаднілі ўжо ў першым квартале, у пачатку другога будзе прыняты гэты баланс. Але гэта ўсё роўна не справа. Трэба рабіць так, як трэба".

Развіваецца і культурнае ўзаемадзеянне. Сёння ў архіў музея Максіма Багдановіча перададзены перапіскі сем'яў Горкіх і Багдановічаў. Усяго больш за 300 копій.