Беларусь і Рэспубліка Карэя разглядаюць магчымасць падпісання пагаднення аб бязвізавым рэжыме

29 января 2015

Пра гэта ў рамках візіту ў нашу краіну парламенцкай дэлегацыі Карэі паведаміў член камітэта Нацыянальнай асамблеі па стратэгіі і фінансах Шын Ге Рун. Рэспубліка Карэя зараз займае 32-е месца сярод гандлёвых партнёраў Беларусі. Адным з самых перспектыўных кірункаў лічыцца сфера інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

У Мінску працуе беларуска-карэйскі цэнтр па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і тэхналогіі. Сёлета дыпламатычным адносінам дзвюх краін спаўняецца 23 гады.