У ААН адзначылі важнасць антытэрарыстычнай канферэнцыі ў Мінску

19 сентября 2019

Унікальны фармат, вялікі станоўчы рэзананс і беспрэцэдэнтная колькасць арганізацый. У ААН адзначылі важнасць антытэрарыстычнай канферэнцыі, што прайшла ў пачатку верасня ў Мінску.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў на сустрэчы з кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўлення арганізацыі Уладзімірам Варанковым абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з тэрарызмам. Размова ішла аб маючым адбыцца на палях сегмента высокага ўзроўню Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку сумеснага мерапрыемства, прысвечанага вынікам канферэнцыі ў Мінску, а таксама аб праектах на перспектыву.

Нагадаем, у мінскай канферэнцыі "Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій" прынялі ўдзел прадстаўнікі 55 краін і дзясяткаў міжнародных арганізацый - ААН, АБСЕ, АДКБ, Інтэрпала, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.