Беларусь і Аман намецілі прыярытэтныя сферы супрацоўніцтва

22 марта 2017

Беларусь і Аман пацвярджаюць высокі ўзровень двухбаковых адносін і імкненне да новых дамоўленасцяў у розных галінах. Завяршыўся афіцыйны візіт у Султанат Аман Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам урада, Міністэрства замежных спраў, гандлю і прамысловасці, Дзяржсавета, з прадстаўнікамі дзелавых колаў краіны. Бакі падпісалі мемарандум па супрацоўніцтве ў галіне турызму.