У тым ліку ў сферы кантактаў з дэпутацкім корпусам. Сёння ў Мінску пра гэта заявіў намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кент Харстэд на сустрэчы з беларускімі парламентарыямі. Размова на сустрэчы ішла пра справаздачу, якую АБСЕ стварыла па выніках парламенцкіх выбараў у нашай краіне ў верасні.
Кент Харстэд, намстаршыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ: "Мы хочам, каб вы разглядалі нашу справаздачу як адзін з элементаў развіцця і ўдасканалення выбарчага заканадаўства. Вас чакае важная і цікавая праца. А сваю місію мы бачым у садзейнічанні гэтай працы. АБСЕ - гэта крыніца рэсурсаў, перадавых падыходаў і рэкамендацый па змене выбарчай сістэмы. Але ў выніку самі краіны вырашаюць, як дзейнічаць і якія прапановы прымаць".
Сёння гаварылі і пра будучую летнюю сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску. Гэтае мерапрыемства стане маштабнай дыскусійнай пляцоўкай, а таксама месцам сустрэч беларускіх парламентарыяў з калегамі з іншых краін. Удзел у сесіі плануюць прыняць каля 700 удзельнікаў з больш як паўсотні краін.