Беларусь і ААЭ падпісалі дамовы аб супрацоўніцтве па шэрагу кірункаў

7 мая 2018

Беларусь і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты падпісалі дамовы аб супрацоўніцтве па шэрагу кірункаў. У тым ліку - мытным, партнёрстве ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, супрацоўніцтве ў сферы аховы здароўя і іншых. Кіраўнік МЗС нашай краіны Уладзімір Макей і дзяржміністр па замежных справах ААЭ Анвар Гаргаш узгаднілі і формы ветэрынарных сертыфікатаў на пастаўку на эмірацкі рынак малака, мяса, мёду, а таксама на гатовую перапрацаваную прадукцыю. Наладжаныя прамыя кантакты паміж установамі адукацыі і навуковымі арганізацыямі дзвюх краін. Бакамі дасягнутыя і дамоўленасці па супрацоўніцтве ў галіне інфармацыйных і біятэхналогій, штучнага інтэлекту. Праведзеныя перамовы па падрыхтоўцы Дзён культуры Беларусі ў ААЭ восенню гэтага года.