Беларусь і Літва імкнуцца жыць у добрасуседстве

3 февраля 2020
Беларусь і Літва  жывуць у добрасуседстве, хаця ёсць некаторыя палітычныя рознагалоссі. Міністры замежных спраў Беларусі і Літвы  Уладзімір Макей і Лінас Лінкявічус правялі сёння сустрэчу ў аграгарадку Рымдзюны Астравецкага раёна. Месца выбрана невыпадкова. Тут і ў суседніх Гервятах  пражываюць каля тысячы этнічных літоўцаў.

Лінас Лінкявічус, Міністр замежных спраў Літвы: "Зыходзячы з праграмы добрасуседства Еўрасаюза, мы зможам таксама падрыхтаваць нейкую візію на будучыню. Палепшыць умовы як літоўскага цэнтра культуры тут, у Беларусі, і адпаведна, каб умовы былі палепшаны для беларусаў, якія навучаюцца або праводзяць культурную дзейнасць у Літве".

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Візіт пачынаецца з пазітыўнага абмену меркаваннямі. З разумення таго, што нават калі існуюць нейкія нават не праблемы, а праблемныя моманты ў нашых адносінах, мы павінны садзіцца за стол перамоў і абмяркоўваць іх".

На 4 лютага запланаваны афіцыйныя перамовы міністраў. Сустрэча пройдзе ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.