Беларусь і Лаос ствараюць міжурадавую камісію

4 июня 2013

Спрыяць развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі і Лаоса будзе спецыяльная міжурадавая камісія. Мемарандум аб узаемаразуменні ў пытанні стварэння абсалютна новай сумеснай рабочай групы, якая засяродзіцца на перспектывах двухбаковага партнёрства, сёння ў Мінску падпісалі кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Уладзімір Макей і намеснік прэм'ер-міністра - міністр замежных спраў Лаоса Тханглун Сісуліт.

З афіцыйным візітам, нагадаем, віцэ-прэм'ер і кіраўнік МЗС Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі прыбыў у беларускую сталіцу напярэдадні.