Беларусь і КНДР абмяркуюць увесь спектр двухбаковых адносін

9 марта 2015

У гэтыя дні ў Мінску з афіцыйным візітам знаходзіцца міністр замежных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. Запланаваныя перамовы Лі Су Ёна з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем, а таксама сустрэча ў беларускім урадзе. Бакі абмяркуюць узаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай сферы, у адукацыі і ахове здароўя. Паўночнакарэйская дэлегацыя наведае шэраг беларускіх заводаў і культурна-гістарычных аб'ектаў Мінска і вобласці.