Беларусь і Кітай умацоўваюць адносіны

2 мая 2015

У двухбаковым супрацоўніцтве краіны перайшлі ад гандлю да рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў. Новы імпульс усебаковаму ўзаемадзеянню павінен надаць маючы адбыцца візіт старшыні КНР Сі Цзыньпіна ў Беларусь. Аб гэтым заявіў Кіраўнік нашай дзяржавы падчас штогадовага звароту да народа і Нацыянальнага сходу. Адносіны дзвюх краін будуюцца на эканоміцы ведаў і паслуг, а Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк будзе плацдармам для высокатэхналагічных вытворчасцяў. Важным этапам на шляху да збліжэння дзвюх краін таксама стала адкрыццё авіямаршруту Пекін-Мінск, першы самалёт з Кітая прызямліўся напярэдадні ў нацыянальным аэрапорце.

Дарэчы, для нацыянальнага аэрапорта гэта першы вопыт абслугоўвання такіх працяглых маршрутаў. Нагадаем, што дабрацца з Пекіна ў Мінск зараз можна ўсяго за 9 з паловай гадзін. Прамыя зносіны паміж дзвюма краінамі, безумоўна, спросцяць камунікацыі бізнесу. Таксама кіраўніцтва аэрапорта разлічвае на рост не толькі пасажырапатоку, але і павелічэнне грузаперавозак.