Беларусь і Казахстан узмацняць міжпарламенцкае ўзаемадзеянне

17 июня 2015

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў Астане завізіравалі спікер ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка і яго казахстанскі калега Кабібула Жакыпаў. Дакумент прадугледжвае развіццё двухбаковых сувязяў у гандлёва-эканамічнай і навуковай сферах. Падчас перамоў лідары парламентаў абмеркавалі шырокае кола пытанняў. Яны датычацца законатворчай дзейнасці, а таксама ўзаемадзеяння ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях.

Уладзімір Андрэйчанка таксама правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Казахстана Карымам Масімавым. Асноўнай тэмай сустрэчы сталі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у прыватнасці, будучыня сумесных праектаў у сферы прамысловай кааперацыі.