Беларусь і Ізраіль на шляху адмены віз

16 октября 2014
Беларусь і Ізраіль адмяняюць візы праз 90 дзён пасля ратыфікацыі міжурадавага пагаднення. Дакумент быў падпісаны ў Мінску 19 верасня. Каб пагадненне ўступіла ў сілу, неабходна кожнаму боку правесці ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.

Як адзначаюць у беларускім Міністэрстве замежных спраў, абедзве краіны прыкладаюць максімум намаганняў для паскарэння завяршэння гэтых працэдур з улікам высокай значнасці адмены візавага рэжыму для грамадзян дзвюх краін.