Беларусь і Францыя створаць міжурадавую камісію

17 сентября 2014
Беларусь і Францыя створаць міжурадавую камісію для пашырэння двухбаковых адносін. Сёння прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч абмеркаваў ініцыятыву з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Францыі ў Беларусі Дамінік Газюі. Гаворка ішла аб умацаванні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. На дадзены момант у Беларусі каля паўсотні сумесных прадпрыемстваў. Аднак, як падкрэсліў кіраўнік урада, гэтая лічба не ў поўнай меры адпавядае патэнцыялу супрацоўніцтва абедзвюх краін.

Гэта ўрадавая сустрэча для Дамінік Газюі - першая. Пасольства Францыі ў Беларусі яна ўзначальвае адносна нядаўна - з кастрычніка мінулага года. Міхаіл Мясніковіч павіншаваў спадарыню пасла з паспяховым пачаткам дыпламатычнай місіі.