Беларусь і Францыя працягваюць пашыраць супрацоўніцтва ў розных сферах

9 марта 2018

Ёсць цікавасць у сумесных праектах у сельскай гаспадарцы і ў вобласці біятэхналогій. Пры гэтым асабліва перспектыўным кірункам бачыцца IT-cектар.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю нашаму тэлеканалу выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Дзідзье Канес (відэа).

Інтэнсіўна развіваецца і ўзаемадзеянне з беларускімі рэгіёнамі. Так, тавараабарот Магілёўскай вобласці і Францыі ў 2017 у параўнанні з папярэднім годам вырас на 40 % і перавысіў лічбу 10 мільёнаў долараў.