Беларусь і ЕС будуць разам змагацца з незаконнай міграцыяй

13 октября 2016

Дэкларацыю аб партнёрстве дзеля мабільнасці падпішуць сёння ў Люксембургу прадстаўнікі афіцыйнага Мінска і галоўныя паліткамісары Еўрасаюза. Упэўненую беларускую пазіцыю ў гэтым пытанні на мерапрыемстве выкажа кіраўнік МУС Ігар Шуневіч. Афіцыйны праект пагаднення аб рэадмісіі ведамства і эксперты Еўракамісіі рыхтавалі некалькі месяцаў. Адной з асноўных прычын падпісання дакумента, паводле слоў экспертаў, стала павелічэнне колькасці незаконных спроб патрапіць у краіны Еўропы праз Беларусь. Усе падрабязнасці падпісання дэкларацыі з Люксембурга глядзіце сёння ўвечар у "Панараме".