Беларусь і Эквадор дамовяцца аб супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы

16 декабря 2013

Дэлегацыя на чале з віцэ-прэзідэнтам гэтай краіны знаходзіцца ў Мінску. Наведванне праходзіць у адпаведнасці з дамоўленасцямі на вышэйшым узроўні, дасягнутымі ў кастрычніку падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Эквадора Рафаэля Карэа.


Як чакаецца, для гасцей нашы спецыялісты правядуць прэзентацыю магчымых кірункаў супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы генерацыі і перадачы электраэнергіі, а таксама газіфікацыі і пераводу аўтатранспарту на газаматорнае паліва. Запланаваны і перамовы на вышэйшым узроўні.