З нагоды значнай даты Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і бельгійскі кароль Філіп абмяняліся віншаваннямі. За чвэрць стагоддзя паміж краінамі наладжаныя плённыя сувязі ў галінах эканомікі, навукі, адукацыі, культуры і спорту. Сем'і ў Бельгіі штогод прымаюць на аздараўленне дзяцей з рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.













