Гэта напярэдадні заявіў Аляксандр Лукашэнка па выніках перамоў з Ільхамам Аліевым. Бакі таксама падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве ў турызме, энергетыцы і нафтавай галіне. Такія крокі закліканыя ўмацаваць і без таго добрыя адносіны Мінска і Баку. Як было адзначана, для нашых прадпрыемстваў, кампаній і заводаў шырока адчыненыя дзверы. Значыць, трэба рабіць.
А. Лукашэнка: Беларусь шчыра вітае дамоўленасці аб спыненні ваенных дзеянняў у Нагорным Карабаху
На сустрэчы з журналістамі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь вітае поўнае спыненне ваенных дзеянняў у Нагорным Карабаху. Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што апошнія дамоўленасці паміж бакамі канфлікту стануць асновай міру ў рэгіёне. І наша краіна гатовая дапамагчы навесці там парадак і захаваць спакой для жыхароў рэгіёна.
Беларусь і Азербайджан пераходзяць на новую стадыю кааперацыі ў эканамічным супрацоўніцтве.
15 апреля 2021













