Пытанні ўзмацнення двухбаковага ўзаемадзеяння ў палітыцы, эканоміцы і іншых сферах абмеркавалі ў Вене намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына і яе аўстрыйскі калега Ян Кікерт. Плануецца, што ўжо гэтай восенню адбудзецца візіт аўстрыйскага дыпламата ў Мінск. Таксама сёння ў Вене прайшло пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы. Алена Купчына ўзначаліла беларускую дэлегацыю на форуме.














