Беларусь і Алжыр склалі два пагадненні, накіраваныя на ўмацаванне ўзаемадзеяння

20 февраля 2018

Подпісы пад дакументам аб стварэнні сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паставілі кіраўнікі МЗС дзвюх краін.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Мы сапраўды абмеркавалі шэраг праектаў у магчымых сферах супрацоўніцтва і рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў у гэтых сферах супрацоўніцтва. Я хацеў бы падкрэсліць, што Алжыр з'яўляецца для нас стратэгічна важным партнёрам. Вельмі важным і перспектыўным партнёрам. Мы высока шануем і тую палітыку, якую Алжыр праводзіць і ў сваім рэгіёне, і тую пазіцыю, якую яны займаюць у свеце ў цэлым і ў розных міжнародных арганізацыях".

Акрамя таго, Беларусь і Алжыр склалі пагадненне аб бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў.