Беларусь рыхтуецца выбраць дэпутатаў у мясцовыя Саветы

17 марта 2014

Кампанія па выбарах у мясцовыя Саветы выходзіць на фінішную прамую. Ужо заўтра пачнецца датэрміновае галасаванне. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрытыя з 10 да 14 гадзін дня і з 4 да 7 вечара штодня па 22 сакавіка. Прагаласаваць датэрмінова можа кожны выбаршчык, які з розных прычын не зможа прыйсці на ўчастак у асноўны дзень - 23 сакавіка.


Усяго на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў зарэгістравана больш за 22 000 кандыдатаў. Акрамя таго, у Гомелі выберуць дэпутата на вакантнае месца ў парламенце.