Беларусь рыхтуецца да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў

27 октября 2017

Сёння з актывам грамадскага аб'яднання "Белая Русь" сустрэлася кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Размова праходзіла ў фармаце "пытанне-адказ" - актывісты аб'яднання з усіх рэгіёнаў змаглі абмеркаваць з кіраўніком ЦВК усе моманты па будучай выбарчай кампаніі. Сёння Лідзія Ярмошына назвала і магчымую дату правядзення выбараў - 18 лютага.

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў:

"Мы прапануем, і я думаю, што гэта ўжо адзіная імаверная дата нават па тэрмінах, што выбары пройдуць у апошні магчымы дзень - 18 лютага 2018 года. Пройдуць яны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, а мяркуючы па падрыхтоўцы грамадскіх аб'яднанняў, я думаю, што яны будуць даволі актыўныя".

Адразу пасля аб'яўлення даты выбараў пачнуць утварацца тэрытарыяльныя камісіі. Іх па краіне будзе 1315. Затым пачнецца вылучэнне кандыдатаў. Усяго ў Беларусі выберуць больш за 18 тысяч дэпутатаў.