Беларусь рыхтуецца да галоўнай палітычнай падзеі восені

17 августа 2016

11 верасня пройдуць выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. За этапам агітацыі актыўна сочаць як нацыянальныя, так і міжнародныя назіральнікі. Напярэдадні ў Магілёўскай вобласці пабывалі прадстаўнікі місіі АБСЕ з Нарвегіі, Вялікабрытаніі, Швецыі на чале з намеснікам старшыні асамблеі АБСЕ, спецыяльным каардынатарам на парламенцкіх выбарах у Беларусі Кентам Харстэдам. Яны наведалі тры акруговыя камісіі і сустрэліся з выбаркамам, а таксама адзначылі высокую альтэрнатыўнасць выбараў, якія павінны адбыцца.

Кент Харстэд, спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі:

"Мы бачым разнастайнасць і шматлікасць кандыдатаў. Нам імпануе тое, што ў іх розная палітычная арыентацыя. У цэлым мы настроены на плённае супрацоўніцтва з беларускім бокам. Нам камфортна працаваць".

Валерый Берастаў, старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі:

"Мы будзем улічваць пажаданні і прапановы нашых партнёраў ад БДІПЧ АБСЕ, але ў той жа час мы будзем строга кіравацца Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь".

Усяго ў Магілёўскай вобласці зарэгістравана 70 кандыдатаў у дэпутаты з 85, якія падалі дакументы, што складае ў сярэднім ледзь больш як пяць чалавек на адно дэпутацкае крэсла.