Беларусь гатова даць магчымасці для працы кантактнай групы па Украіне

22 января 2015

Беларусь гатова даць магчымасці для працы кантактнай групы па Украіне ў любых фарматах. Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Кіраўнікі МЗС нармандскай чацвёркі (Украіны, Расіі, Германіі і Францыі) напярэдадні правялі перамовы і абмеркавалі магчымасці выхаду Украіны з гарачай фазы крызісу. У прыватнасці, удалося ўзгадніць заяву аб адводзе цяжкіх узбраенняў ад лініі размежавання, а таксама аб актывізацыі працы кантактнай групы.