Беларусь гатова да адкрытага дыялогу з ЕС і ЗША

30 апреля 2015

Аб гэтым у інтэрв'ю Агенцтву тэленавін заявіў Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Наша краіна мае намер грунтаваць адносіны на раўнапраўнай і ўзаемавыгаднай аснове. Каменціруючы асноўныя задачы, якія Прэзідэнт паставіў перад дыпламатамі, міністр падкрэсліў, што рэалізацыя асноўных вектараў знешняй палітыкі і надалей будзе ажыццяўляцца зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў.

Пошук новых рынкаў і дыверсіфікацыя экспарту, а таксама збліжэнне двух саюзаў - Еўразійскага і Еўрапейскага, - аб гэтым і не толькі - эксклюзіўнае інтэрв'ю Уладзіміра Макея глядзіце ў нядзелю ў праграме "Галоўны эфір".