Беларусь глыбока адданая пошуку мірнага ўрэгулявання ўкраінскага крызісу

6 сентября 2018

Беларусь глыбока адданая пошуку мірнага ўрэгулявання ўкраінскага крызісу і асуджае любыя спробы зрыву мінскага працэсу. Пра гэта сёння заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз.

Анатоль Глаз, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Мы не з'яўляемся ўдзельнікамі перамоў і не ўмешваемся ў іх. Але мы і не пабочныя назіральнікі. Мы ствараем і будзем ствараць умовы для іх правядзення. Таксама для стварэння любых ініцыятыў для пераадолення канфрантацый, на дыялог, накіраваны на развіццё супрацоўніцтва ў рэгіёне".

У ведамстве таксама падкрэслілі, што Беларусь заўсёды вітае ўсе крокі для дасягнення перамір'яў у рамках трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. Графік яе пасяджэнняў, дарэчы, застаецца рытмічным. Наступная сустрэча пройдзе ў Мінску 19 верасня.