Беларусь - ЕС: палягчэнне візавага рэжыму

4 апреля 2014

Беларусь працягвае кансультацыі з еўрапейскімі партнёрамі па палягчэнні візавага рэжыму. Як паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, сёння ў Браціславе пройдуць беларуска-славацкія кансультацыі па консульскіх пытаннях. Падчас перамоў таксама абмяркуюць шэраг іншых пытанняў, якія маюць цікавасць для абодвух бакоў.


На гэтым перамовы з еўрапейскімі партнёрамі не скончацца. 9 красавіка Беларусь і Славенія правядуць кансультацыі паміж МЗС у Любляне. Чакаецца, што бакі абмяркуюць дынаміку і перспектывы развіцця беларуска-славенскага супрацоўніцтва, у тым ліку палітычны дыялог і ўзаемадзеянне на пляцоўках міжнародных арганізацый.