Беларусь дзеліцца вопытам у сферы дасягнення Мэт устойлівага развіцця

2 марта 2018

Беларусь дзеліцца вопытам у сферы дасягнення Мэт устойлівага развіцця на рэгіянальным форуме Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Сёння ў Жэневе другі яго дзень, дзе падвядуць вынікі. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна. Запланавана правядзенне сегмента высокага ўзроўню, тэматычных круглых сталоў па кірунках устойлівага водазабеспячэння, энергетыкі, устойлівасці гарадоў, рацыянальнай мадэлі спажывання і вытворчасці.