Беларусь будзе старшынёй Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы ў 2017-ым годзе

16 июня 2016

Такое рашэнне прынята сёння ў Босніі і Герцагавіне падчас сустрэч міністраў замежных спраў краін - удзельніц еўрапейскай субрэгіянальнай арганізацыі. У яе склад уваходзяць 18 дзяржаў. Выступаючы на пленарным пасяджэнні, кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей падкрэсліў значнасць і запатрабаванасць Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы ў якасці платформы для развіцця дыялогу і прагматычнага супрацоўніцтва паміж краінамі Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Еўропы ў мэтах умацавання стабільнасці ў рэгіёне. Падчас свайго старшынства Беларусь плануе надаць асаблівую ўвагу тэматыцы сумяшчальнасці і ўзаемадапаўняльнасці розных інтэграцыйных працэсаў у Еўропе ў кантэксце спрашчэння гандлю, гарманізацыі стандартаў і працэдур, а таксама развіцця транспарту і лагістыкі.