Тэма бяспекі становіцца ўсё актуальней і вастрэй, асабліва ў святле наін, якія паступаюць. Беларусь будзе адаптаваць свае падыходы ў выпадку будаўніцтва ваеннай базы ЗША ў Польшчы. Так адрэагаваў МЗС нашай краіны на адпаведныя планы Варшавы і Вашынгтона.
У знешнепалітычным ведамстве, наша краіна будзе адаптаваць свае падыходы ў выпадку будаўніцтва амерыканскай базы і заклікае да аднаўлення паразумення ў ваенна-палітычнай сферы.
Нагадаем, падчас сустрэч з Дональдам Трампам у Белым доме Анджэй Дуда прапанаваў размясціць у Польшчы (на пастаяннай аснове) амерыканскую ваенную базу. Наша краіна-суседка матывуе гэта магчымасцю адбіцця знешняй агрэсіі.
Такія крокі не змогуць умацаваць неабходную зараз стабільнасць у рэгіёне. Як ніколі актуальная беларуская ініцыятыва аб запуску шырокага дыялогу і наладжванні супрацоўніцтва на больш высокім узроўні паміж ЕС і ЕАЭС.
Менавіта на рашэнні актуальных пытанняў у галіне міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі акцэнтуе ўвагу ўдзельнікаў 73-й сесіі Генасамблеі ААН беларуская дэлегацыя. Яна накіруецца ў Нью-Ёрк 1 кастрычніка на чале з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.













