Па выніках беларуска-аўстрыйскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў было падпісана міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. З беларускага боку подпіс пад дакументам паставіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі, з аўстрыйскага - Ян Кікерт.














