Беларусь - Аўстрыя: палітычны дыялог

23 октября 2019

Гэты год быў асабліва характэрным для адносін паміж Беларуссю і Аўстрыяй. Пра палітычны дыялог і плённае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі распавяла журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аўстрыі Алаізія Вёргетэр. Як адзначыла пасол, Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку накіравана афіцыйнае запрашэнне прэзідэнта Аўстрыі наведаць Вену ў лістападзе.